Пестыцыды, аграхімікаты таксічныя для чалавека і жывёл і пры парушэнні правілаў тэхнікі бяспекі могуць стаць прычынай атручвання. Варта памятаць, што ад правільнасці правядзення работ з пестыцыдамі і аграхімікатамі залежыць здароўе не толькі тых, хто працуе з імі, але і ўсяго насельніцтва. Таму кожны павінен добра ведаць усе тэхналагічныя і санітарныя рэжымы выконваемых работ.
Пестыцыды,
аграхімікаты таксічныя для чалавека і жывёл і пры парушэнні правілаў тэхнікі
бяспекі могуць стаць прычынай атручвання. Варта памятаць, што ад
правільнасці правядзення работ з пестыцыдамі і аграхімікатамі залежыць здароўе
не толькі тых, хто працуе з імі, але і ўсяго насельніцтва. Таму кожны павінен добра
ведаць усе тэхналагічныя і санітарныя рэжымы выконваемых работ.
Суб'екты гаспадарання абавязаны
інфармаваць насельніцтва аб часе і месцы правядзення работ па апрацоўцы
пестыцыдамі (за 4-5 сутак) праз радыё, тэлебачанне, газеты, аб'явы ў
населеных пунктах і іншыя сродкі інфармацыі. Для насельніцтва на мяжы
участкаў выстаўляюцца адзіныя знакі бяспекі. Пры наземным апырскванні пестыцыдамі (сродкамі аховы раслін),
аграхімікатамі і мінеральнымі ўгнаеннямі
санітарныя разрывы ад населеных пунктаў, крыніц пітнога і
санітарна-бытавога водакарыстання, месцаў адпачынку насельніцтва і месцаў правядзення
ручных работ па доглядзе за сельскагаспадарчымі культурамі павінны складаць не
менш за 50 метраў.
Пры правядзенні «ахоўных» работ
павінна ўлічвацца «руза вятроў» і магчымасць змены напрамку паветраных
патокаў з мэтай выключэння забруджвання пестыцыдамі атмасфернага паветра,
вадаёмаў у месцах знаходжання людзей (селібная зона, месцы адпачынку, летнія
аздараўленчыя ўстановы, крыніцы водазабеспячэння насельніцтва).
Вытворчае навучанне па працы з
пестыцыдамі праводзіць спецыяліст па ахове раслін, аграном. Усе, хто працуе з
пестыцыдамі і аграхімікатамі, павінны прайсці медыцынскі агляд. Мэта медыцынскіх
аглядаў - паглыбленае абследаванне стану здароўя і выдача заключэння аб магчымасці
выкарыстання абследаваных на сельскагаспадарчых работах. Без медаглядаў
або калі ёсць медыцынскія проціпаказанні да працы, не дапускаюцца. Да працы з
пестыцыдамі і аграхімікатамі не дапускаюцца дзеці і падлеткі, жанчыны
дзетароднага ўзросту.
Персанал, які непасрэдна ўдзельнічае
ў арганізацыі і выкананні
работ па ўжыванні, транспарціроўцы, захоўванні і рэалізацыі пестыцыдаў і
аграхімікатаў, павінен мець спецыяльнае гігіенічнае навучанне. Таксама павінны
прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі з рэгістрацыяй у спецыяльным часопісе.
За арганізацыю правядзення навучання персаналу нясе адказнасць кіраўнік
суб'екта гаспадарання. пляцоўкі для
адпачынку і прыёму ежы арганізуюцца не бліжэй 200 метраў ад мяжы
апрацоўванай пляцоўкі і іншых месцаў прымянення пестыцыдаў. Месцы адпачынку і
прыёму ежы абсталёўваюцца бачком пітной вады, рукамыйніцай з мылам,
аптэчкай першай дамедыцынскай дапамогі
і індывідуальным ручніком. Падчас работ забараняецца есці, піць, паліць, здымаць
сродкі індывідуальнай абароны. Асобы, якія правяраюць эфектыўнасць прымянення пестыцыдаў
(пасля апрацоўкі) павінны быць у СІЗ.
Перавозіць пестыцыды трэба ў спецыяльна
абсталяваным транспарце ў надзейнай спраўнай тары. Асобе, якая суправаджае,
дазваляецца знаходзіцца толькі ў кабіне машыны. Разам з пестыцыдамі нельга
транспартаваць іншыя грузы, не дазваляецца прыпынак аўтатранспарту ў населеных
пунктах. Калі ў дарозе парушыцца спраўнасць тары, рассыпаныя або разлітыя
пестыцыды неабходна збяспечыць.
Захоўваць пестыцыды ў гаспадарках дазваляецца толькі ў спецыяльна
пабудаваных складах або прыстасаваных памяшканнях, размешчаных у сухіх
месцах удалечыні ад жылых памяшканняў, крыніц водазабеспячэння, жывёлагадоўчых
ферм. У памяшканнях павінна быць мінімум 2 аддзяленні: адно для захоўвання і выдачы,
другое – захоўванне спецадзення, сродкаў індывідуальнай абароны, тут знаходзіцца
рукамыйніца, мыла, ручнік, аптэчка для аказання першай дамедыцынскай дапамогі.
Склады павінны быць забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Асноўная мера прафілактыкі
атручванняў пестыцыдамі – выкананне правіл асабістай гігіены. Перад прыёмам ежы неабходна зняць
спецадзенне, сродкі індывідуальнай абароны, вымыць рукі, твар і прапаласкаць
рот. Нельга спецадзенне выкарыстоўваць у хатніх умовах (прыходзіць у ёй
дадому).
Працуючым з пестыцыдамі
рэкамендуецца ежа, багатая бялкамі і вітамінамі (тварог, мяса, гародніна, садавіна).
Прымаць ежу трэба не менш за 3 разы на суткі. У дні працы з пестыцыдамі
персанал у адпаведнасці з заканадаўствам атрымлівае ў прафілактычных мэтах малако або
раўнацэнныя харчовыя прадукты.
Склады – складаць на паддонах і стэлажах. Нельга захоўваць пестыцыдынавалом. На кожнай упаковачнай адзінцы павінна быць тарна этыкетка. Вадкія і парашкападобныя прэпараты захоўваюцца
асобна. Памяшканне – ажыццяўляць скразное праветрыванне. Мяшкі з
пратручаным збожжам прамаркіраваны «Патручана». Машыны – перад выездам праверыць правільнасць зборкі вузлоў машыны,
апрабаваць машыну ў працоўным стане, выкарыстоўваючы ў якасці працоўнага раствора
чыстую ваду. Забаронена працаваць без СІЗ. Машыны павінны быць абсталяваны бачком
з вадой, мылам, аптэчкай.