З набліжэннем Калядных і Навагодніх святаў, улічваючы вопыт мінулых гадоў, грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання ажыццяўляецца інтэнсіўнае набыццё піратэхнічных вырабаў з мэтай іх наступнага выкарыстання альбо рэалізацыі.
У мэтах выяўлення і спынення вы(на вуліцах, у дварах) наўмысна з праявай відавочнай непавагі да грамадства, грамадзяне будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па арт.17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за «дробнае хуліганства», паколькі дадзеныя дзеянні парушаюць як грамадскі парадак, так і спакой грамадзян, за што прадугледжаны штраф у памеры ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Часта выкарыстанне піратэхнічных вырабаў прыводзіць да наўмыснага пашкоджання маёмасці (адзення), за што грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 10.9 КоАП Рэспублікі Беларусь, за што прадугледжаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь.
Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі шкоды жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасць, у прыватнасці па арт. 299 Крымінальнага кодэкса РБ, у адпаведнасці з якой, калі прычынена цяжкае або менш цяжкае цялеснае пашкоджанне, альбо шкода ў буйным памеры, то дадзенае дзеянне караецца папраўчымі працамі, або арестам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем
да таго ж тэрміну. Такое ж дзеянне, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання двум ці больш асобам, - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.
Як правіла, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, а таксама прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу сярод непаўналетніх.
Толькі ў мінулым годзе ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў на тэрыторыі Лепельскага раёна пацярпела 2 чалавекі ( г. Лепель -1, Лепельскі сельскі савет – 1).
Таму хочацца сказаць паважаным бацькам аб правядзенні імі больш дбайнага кантролю за сваімі дзецьмі напярэдадні Калядных і Навагодніх святаў, а грамадзянам устрымацца ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў, каб святочныя мерапрыемствы не прывялі да трагічных выпадкаў.
Начальнік ААПП Лепельскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А