З набліжэннем Калядных і Навагодніх святаў, улічваючы вопыт мінулых гадоў, грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання ажыццяўляецца інтэнсіўнае набыццё піратэхнічных вырабаў з мэтай іх наступнага выкарыстання альбо рэалізацыі.
З набліжэннем Калядных і Навагодніх святаў, улічваючы вопыт мінулых гадоў, грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання ажыццяўляецца інтэнсіўнае набыццё піратэхнічных вырабаў з мэтай іх наступнага выкарыстання альбо рэалізацыі.
У мэтах выяўлення і спынення вышэйуказаных фактаў, Лепельскім РАУС ужо праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне асоб, якія займаюцца незаконнай рэалізацыяй піратэхнічных сродкаў.
Хацелася б нагадаць грамадзянам, што за парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
Так, у адпаведнасці са арт.23.48 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне правілаў абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь, за паўторнае здзяйсненне ўказанага дзеяння прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
За выкарыстанне (выбухаў) піратэхнікі на вуліцах, у дварах з праявай відавочнай непавагі да грамадства, грамадзяне будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па арт.17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за «дробнае хуліганства», паколькі дадзеныя дзеянні парушаюць як грамадскі парадак, так і спакой грамадзян, за што прадугледжаны штраф у памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Калі асоба, якая выкарыстоўвала піратэхнічныя вырабы, не дасягнула 14 гадоў (узросту прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці), то адказнасць нясуць бацькі або асобы, якія іх замяшчаюць, па арт.9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь, за што прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь, а пры паўторным здзяйсненні ўказанага дзеяння прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 20 базавых велічынь.
Часта выкарыстанне піратэхнічных вырабаў прыводзіць да наўмыснага пашкоджання маёмасці (адзення), за што грамадзяне
могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 10.9 КоАП Рэспублікі Беларусь, за што прадугледжаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь.Пры нанясенні піратэхнічнымі вырабамі шкоды жыццю і здароўю грамадзян наступае крымінальная адказнасць, у прыватнасці па арт. 299 Крымінальнага кодэкса РБ, у адпаведнасці з якой, калі прычынена цяжкае або менш цяжкае ТП, альбо шкода ў буйным памеры, то дадзенае дзеянне караецца папраўчымі працамі, або арештам або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Тое ж дзеянне, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека альбо прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання двум ці больш асобам, - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.
Як правіла, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў выклікае негатыўную рэакцыю грамадзян, іх абгрунтаваныя звароты ў розныя інстанцыі аб прыняцці мер да вінаватых і падтрыманні належнага грамадскага парадку, а таксама прыводзіць да траўматызму, у першую чаргу сярод непаўналетніх.
Таму хочацца сказаць паважаным бацькам аб правядзенні імі больш дбайнага кантролю за сваімі дзецьмі напярэдадні Калядных і Навагодніх святаў, а грамадзянам — устрымацца ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў, каб святочныя мерапрыемствы не прывялі да трагічных выпадкаў.
Начальнік ААПП Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А