У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ажыццявілі адрасную паштовую рассылку наглядна-выяўленчай прадукцыі.
У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ажыццявілі адрасную паштовую рассылку наглядна-выяўленчай прадукцыі. Лісты да сваіх адрасоў адправіліся яшчэ і ў «бяспечных» канвертах. Трохі прывабней іх зрабіла яркая карцінка з лагатыпам акцыі.
Пажылыя людзі, атрымаўшы пісьмо ад ратавальнікаў, стануць уладальнікамі карысных буклетаў і брашур. Як засцерагчы сваё жыллё, як правільна разводзіць вогнішча, як правільна эксплуатаваць печаную ацяпленне і электрапрыборы – пра ўсё гэта падрабязна расказана на разваротах буклетаў і старонках брашур.
Лепельскія ратавальнікі спадзяюцца, што атрымаўшы такое пісьмо, адрасат задумаецца аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі.