Дзеці з Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі наведалі сустрэчу "Дарогай дабрыні", якую арганізавала да Дня інвалідаў у піцэрыі раённая арганізацыя інвалідаў.

Дзеці з Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі наведалі сустрэчу "Дарогай дабрыні", якую арганізавала да Дня інвалідаў у піцэрыі раённая арганізацыя інвалідаў.

Адбылося святочнае мерапрыемства, на якое завітала прыватны прадпрымальнік Вікторыя Дубіцкая ў вобразе клаўнэсы Ірыскі, прайшлі розныя конкурсы. Падавалі піцу і бульбу-фры, на дэсерт арганізавалі салодкі стол.

Прадэманстравалі відэаролік пра жыццё дзяцей у цэнтры.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня раённай арганізацыі Таварыства інвалідаў Уладзімір Кніга і старшыня абласнога карэкцыйнага цэнтра Сафія Мароз.