16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аўтамабільнай аварыі ў Ліпецкай вобласці Расіі 15 красавіка загінулі пяць грамадзян Беларусі, яшчэ трое паранены. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Упраўлення па Ліпецкай вобласці МУС Расіі. Мікрааўтобус Volkswagen, у якім жыхары Сенна Віцебскай вобласці ехалі на працу ў Варонежскую вобласць, разбіўся на 392-м кіламетры трасы "Дон". На момант ДТЗ у дарозе беларусы знаходзіліся каля 14 гадзін. Паводле адной з версій, кіроўца заснуў за рулём, пасля чаго машына ўрэзалася ў грузавік, які стаяў на абочыне. Паведамленне аб ДТЗ паступіла ў Адзіную дыспетчарскую службу выратавання. Сярод загінулых мужчыны 1976, 1982, 1984, 1986 і 1992 гадоў нараджэння. На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група, якой трэба будзе аднавіць поўную карціну таго, што адбылося.-0-

БЕЛТА