12 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебскі абласны выканаўчы камітэт сумесна з адкрытым акцыянерным таварыствам "Белаграпрамбанк" і Беларускім грамадскім аб'яднаннем "Адпачынак у вёсцы" абвясціў аб пачатку конкурсу "Лепшая аграсядзіба 2011 года Віцебскай вобласці", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама. Конкурс праводзіцца трэці раз і, па словах яго арганізатараў, з кожным годам набірае ўсё большую папулярнасць сярод уладальнікаў аграсядзіб. Многія з іх рыхтуюцца да яго яшчэ задоўга да афіцыйнага аб'яўлення. І нездарма - бо канкурэнцыя год ад году расце. Калі на пачатак 2010 года ў вобласці працавалі 273 сядзібы, то праз год іх было 322, а за 2011-ы іх колькасць узрасла яшчэ на 63 суб'екты. Па традыцыі конкурс пройдзе ў пяці намінацыях: "Захаванне беларускіх традыцый"; "Здаровы лад жыцця"; "Гасціннасць"; "Зялёная сядзіба"; "Стыль і гармонія". Прызёры конкурсу будуць узнагароджвацца памятнымі прызамі і дыпломамі. Афіцыйная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу будзе праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы. Уладальнікі першых месцаў прымуць удзел ужо традыцыйным рэспубліканскім конкурсе, які праводзіцца ААТ "Белаграпрамбанк" сумесна з БГА "Адпачынак у вёсцы", у маі 2012 года.-0-

БЕЛТА