Пяць прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прайшлі ў 2018 годзе экалагічную сертыфікацыю сістэм кіравання навакольнага асяроддзя на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 14001-2017, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў.

Важныя сертыфікаты атрымалі Верхнядзвінскі масласырзавод, Лакаматыўнае дэпо Орша імя К.С.Заслонава і Аршанскае вагоннае дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, Коханаўскі трубны завод "Белтрубпласт", ААТ "Віцебскія дываны".

"Гэта прадпрыемствы, якія ў сваёй вытворчасці аказваюць асаблівы ўплыў на аб'екты навакольнага асяроддзя. З атрыманнем сертыфікатаў яны добраахвотна ўзялі на сябе павышаныя абавязацельствы ў сферы прыродаахоўнага заканадаўства, што ў выніку будзе спрыяць паляпшэнню экалагічнай абстаноўкі ў рэгіёне", - адзначыў Віктар Галанаў.

Усяго на дадзены момант экалагічную сертыфікацыю прайшлі 20 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)