31 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пяць раёнаў першымі ў Віцебскай вобласці завяршаюць уборку яравога рапсу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Работу з гэтай культурай заканчваюць Полацкі, Пастаўскі, Расонскі. Чашніцкі і Шаркаўшчынскі раёны. Паводле даных на 31 жніўня, яравы рапс скашаны ўсяго на плошчы амаль 26 тыс.га, што складае каля 74% ад палёў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана каля 43 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць перавышае 16 ц/га. Збожжавыя і зернебабовыя сабраны больш чым на 428 тыс.га, або 96,6% ад плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалот склаў каля 1 млн. 245 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 ц/га. У большасці раёнаў гэтыя работы завершаны або завяршаюцца, а ў Браслаўскім, Шумілінскім і Расонскім раёнах трэба ўбраць яшчэ прыкладна па 10% плошчаў. Таксама блізіцца да завяршэння ўборка збожжавых на прысядзібных участках грамадзян і ў фермерскіх гаспадарках, дзе ўжо намалочана каля 66,6 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 29,3 ц/га. Акрамя таго, грэчка сабрана амаль на 40% плошчаў, намалочана больш за 837 т пры сярэдняй ураджайнасці 15,7 ц/га. Проса засталося скасіць на плошчы менш за 35%, намалот гэтай культуры складае звыш 997 т, а сярэдняя ўраджайнасць перавышае 14 ц/га. Азімыя збожжавыя культуры пасеяны на плошчы больш за 28 тыс.га, што складае 11,3% да плана. Кармавая кукуруза скашана амаль на 13,5 тыс.га, або на 12,7% плошчаў, валавы збор зялёнай масы складае больш за 420 тыс.т, а сярэдняя ўраджайнасць - амаль 314 ц/га. У цэлым другім укосам скашаны травы на плошчы амаль 61% да задання, нарыхтавана 790 тыс.т кармавых адзінак, забяспечанасць кармамі на ўмоўную галаву жывёлы складае 16,97 ц кармавых адзінак.-0-

БЕЛТА