19 красавіка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Сейба яравых збожжавых культур пачалася ў пяці раёнах Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

 "Хлебаробы Чашніцкага, Сенненскага, Лепельскага, Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў прыступілі да вясновай пасяўной кампаніі. Агулам у гаспадарках гэтых рэгіёнаў ужо пасеяна каля 100 га", - адзначылі спецыялісты.

Масавая сейба яравых культур у рэгіёне пачнецца ў сярэдзіне наступнага тыдня. "На працягу пяці дзён у пасяўную кампанію ўключацца ўсе раёны", - падкрэслілі ў аблсельгаспрадзе.

Адначасова з сейбай вядзецца падкормка азімых культур. У бягучым годзе агульная плошча пасеваў у Віцебскай вобласці складзе 850 тыс.га, з іх азімыя збожжавыя займаюць 231 тыс.га, азімы рапс - 55 тыс.га.-0-