14 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пяць раёнаў Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых культур, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Іван Фёдараў.
Па стане на 14 мая, у першую пяцёрку лідараў пасяўной увайшлі Чашніцкі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Талачынскі раёны. Чакаецца, што сёння з гэтай працай справяцца Аршанскі, Дубровенскі, Глыбоцкі і Лепельскі раёны. Блізкія да завяршэння сяўбы яравых збожжавых і астатнія, сказаў Іван Фёдараў, адзначыўшы, што ўсяго цяпер у вобласці пасеяна 228 тыс.га, або 89% плошчаў.
Успешна завяршылі гаспадаркі сяўбу лёну. У гэтым годзе гэтая культура будзе вырошчвацца на 20 тыс.га ва ўсіх раёнах вобласці за выключэннем Расонскага. Цяпер намаганні аграрыяў засяроджаны на сяўбе кукурузы, якая зойме 100 тыс.га, 30 тыс. з іх ужо засеяны гэтай культурай.
Активными тэмпамі прасоўваецца ў рэгіёне таксама пасадка агародніны і бульбы. Апошняя ўжо заняла 2,5 тыс. га, або 51% запланаваных плошчаў.-0-
БЕЛТА
Пяць раёнаў Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых культур
14.5.20120 праглядаў