16 сакавіка, Наваполацк /Дыяна Курыла - БЕЛТА/. Пятнаццаць вялізных мяшкоў са сродкамі індывідуальнай абароны для будаўнікоў выявілі памежнікі і міліцыянеры ў Браслаўскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў вайскоўцамі Полацкага пагранатрада сумесна з супрацоўнікамі Браслаўскага РАУС і Браслаўскага РАНС у адной з прыгранічных вёсак у прыватным доме выяўлена партыя рознасортнай будаўнічай адзежы. У агульнай суме ў 15 буйнагабарытных мяшках знаходзілася 15 найменняў адзежы і сродкаў абароны, у тым ліку акуляры, пальчаткі, на суму Br50 млн. Як высветлілася, адзежа незаконна ўвезена на тэрыторыю Беларусі з Латвіі. Па словах гаспадыні дома, груз пакінуў на захоўванне незнаёмы ёй грамадзянін. Выяўлены тавар перададзены ў Браслаўскі РАУС для далейшага разбіральніцтва. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 14.1 КоАП "Незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь".-0-

БЕЛТА