25 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Пятую частку даходнай часткі бюджэту Віцебскай вобласці ў першым паўгоддзі сфарміраваў малы і сярэдні бізнес, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці. У першым паўгоддзі 2012 года 22,3% даходаў бюджэту Віцебскай вобласці сфарміравана за кошт паступленняў ад арганізацый малога і сярэдняга бізнесу. За шэсць месяцаў яны выплацілі ў бюджэт рэгіёна Br964,4 млрд. падатковых плацяжоў, у тым ліку арганізацыі малога прадпрымальніцтва - Вr733,4 млрд., арганізацыі сярэдняга бізнесу - Br231 млрд. рублёў. Найбольшыя сумы падаткаў паступілі ад арганізацый аптовага гандлю - Вr434,1 млрд., будаўнічых арганізацый - Br103,1 млрд., арганізацый рознічнага гандлю - Br41,2 млрд. Малы і сярэдні бізнес выплаціў па падатку на прыбытак Br476,3 млрд., або 49,4% агульнай сумы выплачаных падаткаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі таксама ўнеслі свой уклад у фарміраванне бюджэту рэгіёна. Удзельная вага падатковых паступленняў ад іх у першым паўгоддзі склала 2,3%, або Br101,4 млрд. Асноўную частку паступленняў ад прадпрымальнікаў фарміруюць плацяжы па адзіным падатку - Br36 млрд., або 35,5% у агульнай суме паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў. У Віцебскай вобласці па стане на 1 ліпеня 2012 года зарэгістравана 8313 арганізацый малога бізнесу і 337 арганізацый сярэдняга бізнесу, таксама на ўліку знаходзяцца 25,6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.-0-

БЕЛТА