Без сумневу, алкагалізм і злачыннасць цесна звязаны. Надмернае ўжыванне алкаголю з'яўляецца на сённяшні дзень канкрэтнай прычынай пераважнай большасці здзейсненых злачынстваў або ж умоваю, якая спрыяе іх здзяйсненню.
Без сумневу, алкагалізм і злачыннасць цесна звязаны. Надмернае ўжыванне алкаголю з'яўляецца на сённяшні дзень канкрэтнай прычынай пераважнай большасці здзейсненых злачынстваў або ж умоваю, якая спрыяе іх здзяйсненню.
Злоўжыванне алкаголем нярэдка з'яўляецца прычынай здзяйснення крадзяжоў і іншых злачынстваў, звязаных з прысваеннем маёмасці: алкаголік ідзе на любы падман, крадзеж, рабаванне з тым, каб набыць сродкі для куплі алкаголю. Бывае, што жаданне забіць (напрыклад, забойства па матывах помсты) з'яўляецца ў чалавека ў цвярозым стане, але ў цвярозым стане ён ніколі не вырашыўся б на гэта. У такіх выпадках алкаголь, несумненна, з'яўляецца фактарам, які спрыяе здзяйсненню злачынства. Надмернае ўжыванне алкагольнай прадукцыі прыводзіць да атручвання, а часам і гібелі людзей.
Адной з першачарговых задач перад супрацоўнікамі органаў унутраных спраў з'яўляецца рэалізацыя папераджальна-прафілактычных мер па папярэджанні і прафілактыцы п'янства і алкагалізацыі насельніцтва, выяўлення асоб, якія займаюцца незаконным абаротам фальсіфікаванай, кантрафактнай алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі.
Усяго з пачатку 2024 года на тэрыторыі Лепельскага раёна за распіццё спіртных напояў і з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення (артыкул 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь) прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 73 грамадзяніна (за аналагічны перыяд 2023 года прыцягнута 86 грамадзян).
Супрацоўнікамі міліцыі прымаюцца неабходныя меры па недапушчэнні і спыненні незаконнага ўвозу, распаўсюджвання і гандлю спіртнымі напоямі.
Усяго са студзеня па люты 2024 года супрацоўнікамі Лепельскага канфіскавана 48 літраў фальсіфікаванай спіртазмяшчальнай вадкасці.
Не варта забываць аб мерах адміністрацыйнай адказнасці ў сферы антыалкагольнага заканадаўства. Нагадаем некаторыя з іх:
Артыкул 13.21 КоАП. Незаконнае перамяшчэнне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў, вытворчасць, перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, рэалізацыя гэтых прадукцыі, спірту, сыравіны і алкагольных напояў
- цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння.
Артыкул 13.27 КоАП. Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу
- цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння.
Артыкул 19.3 КоАП. Ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення
- цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да пятнаццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Калі Вам стала вядома аб фактах вырабу, захоўвання, рэалізацыі спіртных напояў па месцы жыхарства або іншым памяшканні з парушэннямі нормаў заканадаўства, просьба тэлефанаваць па тэлефонах:
8 02132 32083 альбо 102.
Начальнік ААПП МОБ
Лепельскага РАУС