Сцэнарый такіх падзей наўрад ці можа мець шчаслівы канец. Яшчэ далёка не ва ўсіх гэтае паняцце прыраўноўваецца да злачынства.
Сцэнарый такіх падзей наўрад ці можа мець шчаслівы канец. Яшчэ далёка не ва ўсіх гэтае паняцце прыраўноўваецца да злачынства. А дарма… Пастаўце сябе на месца маці падлетка, які адправіўся на возера з сябрамі і не вярнуўся жывым толькі таму, што жанчына, якая павезла сваю дачку і яе двух знаёмых хлопцаў, аказалася п'яная.Ці на месца маці 6-гадовай дзяўчынкі, якая ў жніўні вярталася дадому з бацькам, але дадому яны так і не даехалі, таму што мужчына сеў за руль п'яным..
Перавышэнне хуткасці, ігнараванне знакаў, якія забараняюць абгон, недаравальная саманадзейнасць - вось цана жыцця ні ў чым не вінаватых дзяцей… І іх ужо не вярнуць. Гэтак жа, як не вымераць боль страты.
Страшна ўявіць, што такія кіроўцы могуць апынуцца побач з нашымі блізкімі і роднымі і стаць рэальнай пагрозай іх жыццю …
Нямалыя штрафы, канфіскацыя аўтамабіляў. Што яшчэ трэба зрабіць, каб у свядомасці людзей паміж паняццямі сесці п'яным за руль і здзейсніць забойства стаяў знак роўнасці?
Пакуль кожны ўдзельнік дарожнага руху не зразумее, што ад бяды яго ўберажэ толькі ўласная адказнасць і пільнасць - нічога не зменіцца. Саджаючыся за руль аўтамабіля і падыходзячы да краю праезнай часткі, успомніце, чым могуць скончыцца парушэнні правілаў дарожнага руху. Дарога ніколі не даруе памылак і ёй усё роўна, які статус ты займаеш у грамадстве.