27 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. План аператыўнага ўзаемадзеяння ў выпадку хімічнай аварыі з трансгранічнымі наступствамі ў рэгіёне Беларусь-Латвія-Літва пачынаюць распрацоўваць ратавальнікі трох сумежных дзяржаў. Першы семінар па абмене вопытам партнёраў праекта ЕС "Стварэнне агульнай сістэмы рэагавання на выкіды хімічных рэчываў і разлівы нафты ў раку Заходняя Дзвіна (Даўгава) у зімовы час" пачаўся сёння ў Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. У семінары прымаюць удзел беларускія, латвійскія і літоўскія ратавальнікі. Акрамя праектаў схем апавяшчэння і ўзаемадзеяння партнёраў у выпадку ўзнікнення альбо пагрозы ўзнікнення хімічнай аварыі з трансгранічнымі наступствамі ў рэгіёне Беларусь-Латвія-Літва замежныя госці азнаёмяцца з дзейнасцю пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада "Віцязь" Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, наведаюць пажарную аварыйна-выратавальную часцінаваполацка і пажарны аварыйна-выратавальны атрад завода "Палімір" ААТ "Нафтан", азнаёмяцца з ААТ "Полацктранснафта "Дружба". Праца семінара працягнецца да 29 чэрвеня.