Напярэдадні Адзінага дня бяспекі, які сёлетась адбудзецца 22 верасня, зусім не будзе лішнім успомніць правілы, якія дапамогуць вам і вашым блізкім правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Напярэдадні Адзінага дня бяспекі, які сёлета пройдзе 22 верасня, зусім не будзе лішнім успомніць правілы, якія дапамогуць вам і вашым блізкім правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Спакой, толькі спакой
Уявіце, што ў вашым доме здарыўся пажар. Што вы будзеце рабіць у першую чаргу? Хапаць дзяцей, дакументы, кошку? А калі пажар пачаўся на лесвічнай клетцы ці ў суседзяў і дым паднімаецца да вас? Ці зможаце вы ў паўзмроку задымлення арыентавацца, знайсці выхад, адкрыць ключом дзверы, акно? Ці змогуць зрабіць гэта вашы блізкія?
Менавіта для таго, каб не апынуцца ў разгубленасці і паніцы ў экстраннай сітуацыі, ратавальнікі многіх краін рэкамендуюць выпрацаваць свой план рэагавання на НС загадзя. І дзейнічаць па ім. На буйных прадпрыемствах і ў арганізацыях з гэтай мэтай задзейнічаюць План эвакуацыі. Але і дома можна арыентавацца па сваім плане, каб выратаваць сваё жыццё.
Дрэнны той план, які нельга змяніць
Ад чаго адштурхнуцца? У першую чаргу ад таго, што можа здарыцца. Па статыстыцы МНС у Беларусі 80% НС - пажары ў жылым сектары. Аснову свайго плана можна скласці ў агульных рысах. Што ён павінен у сябе ўключаць:
· Што можа здарыцца?
· Дзе?
· Як я буду дзейнічаць? Як эвакуявацца, калі заставацца на месцы нельга?
· Дзе будзем хавацца?
· Што будзем рабіць, калі першы варыянт выратавання не спрацуе або выхад акажацца заблакаваны?
· Якія рэчы трэба ўзяць з сабой?
Для таго, каб ацаніць рэальнасць плана, вашага асабістага досведу можа аказацца недастаткова. Тут спатрэбяцца парады тых, хто сутыкаўся або змагаўся з НС. Дапамогуць інструкцыі, улёткі, буклеты ад ратавальнікаў або іншых экстранных службаў. Яны дазволяць выпрацаваць патрэбны падыход у залежнасці ад таго, жывяце вы ў прыватным доме ці шматпавярхоўцы. Акрамя пагрозы пажару, важна ведаць і
іншыя патэнцыйныя крыніцы НС у вашым раёне: ці ёсць побач хімічна небяспечныя аб'екты, буйныя рэкі, вадасховішчы, лясы, тарфянікі.
Запасны выхад
Калі вы жывяце ў шматкватэрным доме, даведайцеся, ці ёсць запасныя выхады з будынка, дзе яны знаходзяцца, як адчыняюцца.
Старайцеся заўсёды ў зоне даступнасці трымаць патрэбныя рэчы: тэлефон, акуляры, ключы ад кватэры, слыхавыя апараты, лекі, без якіх вы не можаце абысціся (інсулін і г.п.).
Не загромождайте лесвічныя клеткі і трымайце адкрытым доступ да пажарных лесвіц.
Калі ў калідоры моцнае задымленне, ацаніце сітуацыю, ці зможаце вы бяспечна пакінуць будынак. Не карыстайцеся ліфтам.
Калі ў калідоры занадта шмат дыму, шчыльна зачыніце дзверы і выбірайцеся на балкон. Паведаміце па тэлефонах «101» або «112» нумар сваёй кватэры. Дзейнічайце па рэкамендацыях ратавальнікаў.
Калі гаворка ідзе пра такія НС, як паводка, буйныя лясныя пажары, разбурэнне жылых дамоў з-за тэхнагенных катастроф, можа спатрэбіцца эвакуацыя на больш працяглы тэрмін. Але і тут час – дарагі. Таму камплект НЗ (непрыкасннага запасу) трэба скласці загадзя і перыядычна абнаўляць. Што там павінна быць, зыходзячы з разліку на ўсіх членаў сям'і:
· аптэчка першай дапамогі;
· кансерваваныя прадукты, пітная вада;
· радыёпрыёмнік і ліхтарык з запаснымі батарэйкамі;
· запалкі ў герметычнай ўпакоўцы, запальнічкі;
· столавыя прыналежнасці: нож, відэльцы-лыжкі, міскі, кружкі;
· сродкі індывідуальнай гігіены.
У асноўным рэкамендуюць мець 2 такія камплекты, другі можна захоўваць у багажніку аўтамабіля.
Калі на эвакуацыю ёсць час, камплект мэтазгодна дапоўніць запасным адзеннем па сезоне і абуткам. Але, што б вы ні планавалі з сабой узяць, пераканайцеся, што вы зможаце гэта ўнесці. Змяшчайце камплект НЗ у непрамакальную сумку, з сабой вазьміце дакументы, наяўныя грошы.
Сачыце за навінамі па радыё і ТБ, паведамленнямі экстранных службаў. Прагартайце ў галаве ваш асабісты план: зможа спрацаваць пры надзвычайнай сітуацыі, пра якую гаворыцца ў паведамленнях. Папутна праверце камплектнасць вашага НЗ і падумайце, што яшчэ можа спатрэбіцца. Калі СМІ
перадаюць інструкцыі ад надзвычайных службаў, прытрымлівайцеся гэтых інструкцый, а
уласны план узгадніце з імі.