У маі 2016 года інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 1-е паўгоддзе 2016 года ў Віцебскай вобласці» завершана планавая праверка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Лепеля».
У маі 2016 года інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 1-е паўгоддзе 2016 года ў Віцебскай вобласці» завершана планавая праверка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Лепеля».
Стан пажарнай бяспекі ў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Лепеля» адпавядае патрабаванням не цалкам. Пры правядзенні праверкі былі выяўлены парушэнні тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, а менавіта:
- не прыняты меры па абмежаванні распаўсюджвання полымя і забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі людзей з будынка пры пажары, драўляныя канструкцыі даху не апрацаваны вогнеахоўным складам, на падлозе на шляху эвакуацыі (калідор) укладзены пакрыцці з неўстаноўленымі паказчыкамі пажарнай небяспекі (дрэва), работнікі, якія з'яўляюцца членамі добраахвотнай пажарнай дружыны, а таксама работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынка пры пажары, не забяспечаны індывідуальнымі сродкамі абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікі).
- перазарадку вогнетушыцеляў не выконваюць у адпаведнасці з тэхнічнымі ўмовамі вытворцаў
Па ўсіх выяўленых фактах, дырэктарам цэнтра накіраваны заяўкі ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Лепельскага райвыканкама з мэтай аказання дапамогі па ліквідацыі парушэнняў, выяўленых пры папярэдняй праверцы органамі ДПН, аднак фінансаванне мерапрыемстваў па ліквідацыі выяўленых парушэнняў не ажыццяўляецца належным чынам.
Арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на аб'екце, у асноўным адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.