У лістападзе бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзена планавая праверка ТАА «Аўтацэнтр-Запаска», пазапланавыя праверкі аб'ектаў новага будаўніцтва на тэрыторыі г. Лепель: «Будаўніцтва гандлёвага аб'екта па вул. Чуйкова ў г. Лепель Віцебскай вобласці» генпадрадная арганізацыя ППТУП «Градтэхбуд»; «Будаўніцтва 38-кватэрнага жылога дома па вул. Школьная 15 у г. Лепель» генпадрадная арганізацыя ДКУСП «Лепельская ПМК-75».

У лістападзе бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзена планавая праверка ТАА «Аўтацэнтр-Запаска», пазапланавыя праверкі аб'ектаў новага будаўніцтва на тэрыторыі г. Лепель: «Будаўніцтва гандлёвага аб'екта па вул. Чуйкова ў г. Лепель Віцебскай вобласці» генпадрадная арганізацыя ППТУП «Градтэхбуд»; «Будаўніцтва 38-кватэрнага жылога дома па вул. Школьная 15 у г. Лепель» генпадрадная арганізацыя ДКУСП «Лепельская ПМК-75». Па выніках праверак быў выяўлены шэраг парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі рэжымнага характару (у вагон-бытоўках эксплуатуюцца ацяпляльныя печы з жалеза незавадской вытворчасці; дапускаецца курэнне па-за спецыяльна адведзеных, абсталяваных і пазначаных для гэтых мэт месцаў; адсутнічаюць планы эвакуацыі людзей і матэрыяльных каштоўнасцей пры пажары), якія могуць прывесці да ўзнікнення пажару і НС. Адказныя службовыя асобы названых арганізацый прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

З станоўчага боку хочацца адзначыць кіраўнікоў склада нафтапрадуктаў ТАА «Блок» і Лепельскага РУЭС, якія з належнай адказнасцю ставяцца да забеспячэння пажарнай бяспекі на тэрыторыі, у будынках і збудаваннях уручаных ім прадпрыемстваў. Па выніках правядзення пазапланавых праверак вышэйназваных арганізацый парушэнняў норм і правілаў пажарнай бяспекі не выяўлена, кіраўнікам уручаны даведкі.