У сакавіку інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 1-е паўгоддзе 2016 года па Віцебскай вобласці» завяршылася планавая праверка ААТ «Лепельаграсэрвіс».

У ходзе праверкі ААТ «Лепельаграсэрвіс» былі выяўлены парушэнні тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, а менавіта: не прымаюцца меры па прывядзенні аб'ектаў у пажарабяспечны стан, маецца шэраг аналагічных парушэнняў, а менавіта: памяшканні не абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй (адміністрацыйны будынак); не апрацаваны вогнеахоўным складам драўляныя канструкцыі даху; у памяшканнях з наяўнасцю гаручых матэрыялаў на электрычных свяцільнях адсутнічаюць ахоўныя плафоны; не праведзены замеры супраціву ізаляцыі электраправодкі будынкаў і памяшканняў прадпрыемстваў спецыялізаванай арганізацыяй.

За парушэнні, выяўленыя пры правядзенні планавай праверкі ААТ «Лепельаграсэрвіс», кіраўнікі, якія адказваюць за пажарную бяспеку на замацаваных аб'ектах, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.