У студзені бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзена планавая праверка ААТ «Стройсервіс».
У студзені бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС праведзена планавая праверка ААТ «Стройсервіс».
Кіраўніцтвам не прымаюцца меры па прадухіленні ўтварэння:
- гаручага асяроддзя на тэрыторыі завода (тэрыторыя вытворчага будынка рэгулярна не ачышчаецца ад гаручых адходаў);
- крыніц запальвання (у адміністрацыйным будынку ацяпляльная печ мае расколіны ў цаглянай кладцы, у вытворчым будынку электрычныя камунікацыі своечасова не ачышчаюцца ад гаручага пылу).
- сістэма проціпажарнай абароны не адпавядае патрабаванням норм і правіл (памяшканні адміністрацыйнага будынка і дрэваапрацоўчага цэха не абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй, адміністрацыйны будынак не абсталяваны маланкааховай).
Навучанне работнікаў правілам пажарнай бяспекі не арганізавана.
За парушэнні, выяўленыя пры правядзенні праверкі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты кіраўнік дадзенай арганізацыі.