22 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыла – БЕЛТА/. У студзені 2012 года ў даход кансалідаванага бюджэту падатковымі органамі Віцебскай вобласці мабілізавана Br500,4 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Віцебскай вобласці.
У рэспубліканскі бюджэт пералічана Br113,9 млрд., мясцовы – Br386,5 млрд. Планавае прызначэнне мясцовага бюджэту выканана на 105,4%. Звыш плана прыцягнута звыш Br20 млрд.
Юрыдычнымі асобамі вобласці сфарміравана 93,2% даходаў кансалідаванага бюджэту, 5% – індывідуальнымі прадпрымальнікамі, 1,8% – фізічнымі асобамі. Сярод юрыдычных асоб найбольшы аб'ём падатковых плацяжоў прыпадае на дзяржаўныя і прыраўнаваныя да іх арганізацыі – каля 56,2 % усіх паступленняў.
У структуры падатковых даходаў бюджэту найбольшую ўдзельную вагу прыпадае на паступленні па падатку на дададзеную вартасць, якія складаюць 18,1% агульнага аб'ёму плацяжоў, акцызам (17,1%), падаходнаму падатку (23,5%) і падатку на прыбытак (6,1%).
Па стане на 1 лютага 2012 года, у падатковых інспекцыях Віцебскай вобласці стаіць на ўліку 17380 арганізацый, 25384 індывідуальных прадпрымальніка і больш за 409,1 тысячы фізічных асоб. -0-
БЕЛТА
Планавае прызначэнне мясцовага бюджэту Віцебскай вобласці выканана на 105,4%
22.2.20120 праглядаў