У чэрвені-ліпені 2015 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 1-е паўгоддзе 2015 года па Віцебскай вобласці» завяршыліся чарговыя планавыя праверкі: ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік», ДУА «Гімназія ім. І.М. Ерашова», ДУА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», КФХ «Паземшчына», Філіял Лепельскі ЗАТ «Віцебскаграпрадукт».

У ходзе праверак было ўстаноўлена, што кіраўніцтвам дадзеных арганізацый прымаюцца пэўныя меры па прывядзенні аб'ектаў у пажарабяспечны стан, аднак недастаткова ўвагі надаецца выкананню наступных мерапрыемстваў: сістэма проціпажарнай абароны не адпавядае патрабаванням норм і правіл (будынкі і памяшканні не ў поўным аб'ёме забяспечаны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары, першаснымі сродкамі пажаратушэння); прадухіленне ўтварэння ў гаручым асяроддзі крыніц запальвання: (эксплуатацыя няспраўнага электраабсталявання); не прымаюцца належныя меры па прывядзенні ў пажарабяспечны стан сістэм ацяплення ў будынках, пячное ацяпленне эксплуатуецца з парушэннямі патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў; не арганізаваны на належным узроўні ведамасны кантроль за выкананнем пажарнай бяспекі на падведамасных аб'ектах.
За парушэнні, выяўленыя пры правядзенні праверак, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты кіраўнікі арганізацый, а таксама службовыя асобы, адказныя за падтрыманне аб'ектаў у пажарабяспечным стане.