У лістападзе інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 2-е паўгоддзе 2015 года па Віцебскай вобласці» завяршыліся чарговыя планавыя праверкі ППУП «ДорАўт» і ИП «Харашун С.В.».

У ходзе праверак ППУП «ДорАўт» і ИП «Харашун С.В.» было ўстаноўлена, што кіраўнікамі гэтых арганізацый не прымаюцца меры па прывядзенні аб'ектаў у пажарабяспечны стан, маецца шэраг аналагічных парушэнняў, а менавіта: памяшканні не абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй; не апрацаваны вогнеахоўным складам драўляныя канструкцыі гарышчаў і драўляных стэлажоў у складах; у памяшканнях з наяўнасцю гаручых матэрыялаў на электрычных свяцільнях адсутнічаюць ахоўныя плафоны; не праведзены замеры супраціву ізаляцыі электраправодкі будынкаў і памяшканняў прадпрыемстваў спецыялізаванай арганізацыяй; сістэма навучання рабочых патрабаванням пажарнай бяспекі не адпавядае патрабаванням нарматыўных дакументаў (не зацверджана загадам кіраўніка, не ажыццяўляецца навучанне па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму); у памяшканні рабочай зоны ППУП «ДорАўт» эксплуатуецца металічная ацяпляльная печ саматужнага вырабу, а таксама тэрыторыя СТА не ачышчана ад гаручых матэрыялаў.

За парушэнні, выяўленыя пры правядзенні планавых праверак, кіраўнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.