<і складскія будынкі не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння. Не арганізавана навучанне работнікаў па праграмах ПТМ. Не прымаюцца меры па абмежаванні распаўсюджвання агню ў выпадку ўзнікнення пажару (будаўнічыя канструкцыі, асвятляльная электраправодка, тэхналагічнае абсталяванне не ачышчаюцца ад пылу і гаручых адкладаў, драўляныя канструкцыі гарышчавых памяшканняў не апрацаваны вогнеахоўным складам).

Пры праверцы ААТ «Віцебсклес» «Лепельскі леспрамгас» было ўстаноўлена, што аздабленне сцен калідора ў адміністрацыйным будынку на шляхах эвакуацыі выканана з матэрыялаў з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі паказчыкамі пажарнай небяспекі. У будынках прадпрыемства не вывешаны стэнды з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы і бяспецы жыццядзейнасці. Работнікі, якія з'яўляюцца членамі добраахвотнай пажарнай дружыны, а таксама работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынкаў і збудаванняў пры пажары, не забяспечаны індывідуальнымі сродкамі абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікамі).

На ўсіх аб'ектах, што правяраліся, з работнікамі адпрацаваны планы эвакуацыі, праведзены тактыка-спецыяльныя заняткі з прыцягненнем пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў Лепельскага РАНС. Па вынікахм праверак праведзены выступленні ў працоўных калектывах на тэму выканання правілаў пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў побыце.

За выяўленыя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі кіраўнікі і адказныя службовыя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.