У лютым 2015 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 1-е паўгоддзе 2015 года ў Віцебскай вобласці» завершаны планавыя праверкі ААТ «Чарэйшчына», ДУ «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сілаў РБ» і ДУА «Яслі-сад №1 г.Лепеля».
У будынках і збудаваннях ААТ «Чарэйшчына» дапушчаны наступныя парушэнні:
-у памяшканні бытавога памяшкання рамонтных майстэрняў, будынку цялятніка МТФ Чарэйшчына эксплуатуюцца ацяпляльныя печы з жалеза, кустарнай вытворчасці ;
- складскія, жывёлагадоўчыя будынкі ў в. Чарэйшчына, в. Забораўе, в. Стараселле, в. Бабча не забяспечаны спраўнай маланкааховай згодна з патрабаваннямі ТНПА;
- у адміністрацыйным будынку ААТ «Чарэйшчына» на другім паверсе маюцца два пажарных кран унутранага проціпажарнага водаправода не пранумараваны і не ўкамплектаваны пажарнымі рукавамі і стваламі ;
- адміністрацыйны, складскія, жывёлагадоўчыя будынкі ў в. Чарэйшчына, в. Забораўе, в. Стараселле, склад паліўна-змазачных матэрыялаў не забяспечаны сродкамі першаснага пажаратушэння;
-на тэрыторыі суб'екта адсутнічае стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы і бяспецы жыццядзейнасці;
- адсутнічаюць пажарныя подъезды з пакрыццём або пірсы для ўстаноўкі не менш за 2-х пажарных аўтамабіляў, на маючыхся штучных вадаёмах (прудах) паблізу жывёлагадоўчых ферм в. Забораўе, Стараселле, склада паліўна-змазачных матэрыялаў;
-у будынку рамонтных майстэрняў у памяшканні, дзе ўстаноўлены і эксплуатуецца цеплагенерацыйны апарат дапускаецца складанне гаручага смецця;
- у памяшканні вартаўніка МТФ Забораўе эксплуатуецца нестандартны (самаробны) электраацяпляльны прыбор;
Дапушчаны парушэнні і ў ДУ «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сілаў РБ» :
-дзверы, якія вядуць з агульных калідораў у лесвічнае клеткі эвакуацыйнага выхаду лячэбнага корпуса, 3-га, 1-га спальных корпусаў, сталовых, не абсталяваны даводчыкамі або іншымі прыладамі для самазачынення дзвярэй з ушчыльненнямі ў прытворах;
- дываны на шляхах эвакуацыі ў будынку лячэбнага корпуса, 2-га, 3-га спальных корпусаў не маюць жорсткага мацавання да падлогі;
- на вонкавым баку сцяны будынка склада КЭ, у, каля ўваходных дзвярэй, у памяшканні склепа эксплуатуюцца правады з пашкоджанай ізаляцыяй;
- у памяшканні склепа адсутнічае тэкставая частка да плана эвакуацыі;
- эксплуатацыя ўстаноўкі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў будынку саду ажыццяўляецца з парушэннем патрабаванняў, а менавіта: сігнал аб спрацоўванні і няспраўнасцях устаноўкі пажарнай сігналізацыі не выведзены на пункт аўтаматычнай дыспетчарызацыі МНС Рэспублікі Беларусь;
Па выніках праверак кіраўнікам уручаны акты, вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.