У верасні інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 2-е паўгоддзе 2017 года ў Віцебскай вобласці» завершаны планавыя праверкі ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля» і ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля».



У ходзе праверак было ўстаноўлена, што ў дадзеных установах першасныя сродкі пажаратушэння знаходзяцца ў спраўным стане. Набыты самаратавальнікі для членаў добраахвотных пажарных дружын і работнікаў, задзейнічаных у рэалізацыі планаў эвакуацыі. Аднак разам з тым застаюцца не выкананы пункты папярэдняга прадпісання работнікаў ГПН. У корпусе №1 ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля», у будынку старэйшых класаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля» сістэма пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей пры пажары знаходзіцца ў адключаным стане. Не праведзена паўторная апрацоўка драўляных канструкцый даху. У корпусе № 2 ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля», будынак старэйшых і малодшых класаў, спортзала адсутнічае спраўная маланкаахова.

На ўсіх аб'ектах, што правяраюцца, з вучнямі, педагогамі і тэхнічнымі работнікамі практычна адпрацаваны планы эвакуацыі, праведзены тактыка-спецыяльныя заняткі з прыцягненнем пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў Лепельскага РАНС. Па выніках праверак праведзены выступленні ў працоўных калектывах на тэму выканання правілаў пажарнай бяспекі ва ўстановах і ў быце. Кіраўнікам устаноў адукацыі аказана кансультатыўная дапамога ў забеспячэнні пажарнай бяспекі.