У жніўні бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 2-е паўгоддзе 2016 года па Віцебскай вобласці» завяршылася планавая праверка ААТ «ЛЭЗ».

Кіраўніцтва ААТ «Лепельскі электрамеханічны завод» прымае пэўныя меры па прывядзенні падведамных будынкаў і збудаванняў у належны супрацьпажарны стан.
Аднак у ходзе правядзення праверкі выяўлена, што не прымаюцца меры па прадухіленні ўтварэння гаручага асяроддзя ў галоўным механічным цэху па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.102), пралітыя ЖГТ на падлогавым пакрыцці своечасова не прыбраны пры дапамозе сарбуючых матэрыялаў (пілавінне, пясок) або іншых пажарабяспечных сродкаў. Дзверы, што вядуць з агульных калідораў на лесвічную клетку, абсталяваны прыладамі для шчыльнага самазачынення. Аднак у адміністрацыйна-бытавым корпусе, матэрыяльным складзе па адрасе: г. Лепель, вул. Барысаўскі тракт, д.102 не падтрымліваецца СПС (сістэма пажарнай сігналізацыі) у працаздольным стане.
Арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на аб'екце, у асноўным адпавядаюць прад'яўляемым патрабаванням.