У ліпені інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага РАНС у адпаведнасці з «Каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на 1-е паўгоддзе 2016 года па Віцебскай вобласці» завяршыліся планавыя праверкі ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік», КУПСХП «Лепельскае».

Кіраўніцтвам вядзецца неабходная праца па прывядзенні аб'екта ў належны супрацьпажарны стан. Арганізавана навучанне работнікаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на аб'екце, у асноўным адпавядаюць прад'яўляемым патрабаванням. Прыняты меры па супрацьпажарнай устойлівасці будынкаў і збудаванняў, праведзена апрацоўка драўляных канструкцый даху вогнеахоўным складам. Таксама праведзены замеры супраціву ізаляцыі электрычнай праводкі, заземлявальных прылад.
У ходзе праверкі КУПСХП «Лепельскае» былі выяўлены парушэнні тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі, а менавіта:
- работнікі, задзейнічаныя ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей з будынкаў не забяспечаны індывідуальнымі сродкамі абароны органаў дыхання;
- на аб'екце не арганізавана навучанне работнікаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму;
- дапускаецца курэнне па-за спецыяльна адведзеных, абсталяваных і пазначаных указальнікамі "Месца для курэння" месцах.
За парушэнні, выяўленыя пры правядзенні планавых праверак, кіраўнікі, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў, адказныя за пажарную бяспеку на замацаваных аб'ектах, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.