На працягу амаль месяца з ваеннаабавязанымі праводзіліся тэарэтычныя і практычныя заняткі па некалькіх напрамках ваеннай справы. Нагадаем, зборы стартавалі 12 мая, на службу былі прызваны больш за 140 чалавек!



Звяртаючыся да байцоў, кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч падкрэсліў, што праведзеная праца — гэта асабісты ўклад кожнага ў вялікую агульную справу — бяспеку беларускай дзяржавы. Міхаіл Леанідавіч падзякаваў байцоў за старанне, намаганні і ініцыятыву, праяўленыя падчас правядзення вучэбнага збору.

Ваенны камісар Віцебскай вобласці Сяргей Кунаховец звярнуўся да байцоў і адзначыў, што зборы прайшлі на высокім узроўні.

Да мужчын звярнуўся таксама ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Юрый Алешкоўскі, лепшым байцам былі ўручаны ўзнагароды.