Платныя паслугі
22.8.20120 праглядаў
22 жніўня, Лепель /Соб.інф./. Сучаснае грамадства складана ўявіць без платных паслуг. Кожны робіць тое, што ў яго лепш за ўсё атрымліваецца. Попыт дыктуе прапановы і наадварот, прапановы спараджаюць попыт, у выніку атрымліваецца бесперапынны грашовы кругаварот. Насельніцтву Лепельскага раёна ў I паўгоддзі праз усе каналы рэалізацыі аказана платных паслуг на суму 36,1 мільярда рублёў, або ў фактычных цэнах 168,4 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Удзельная вага паслуг у агульным аб'ёме па Віцебскай вобласці склала 2,1 працэнта.