Санкцыі і лакдаўны – такія надзвычайныя меры не заўсёды становяцца перашкодай для развіцця партнёрскіх сувязяў паміж краінамі. Гэта даказалі віцябляне. Рост у паўтара раза і 2,5 мільярда долараў: такія вынікі працы прадпрыемстваў Віцебскай вобласці па знешнеэканамічнай дзейнасці ў мінулым годзе.
Начальніца ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Валянціна Глебко расказала аб планах прамыслоўцаў на год сёлетні:
– Распрацаваны цэлы комплекс мер для далейшага развіцця эканамічнай галіны рэгіёну, – дзяліцца Валянціна Аляксандраўна планамі на найбліжэйшую перспектыву. – Асноўныя напрамкі знешняга гандлю: павелічэнне продажаў сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на 6-8 працэнтаў, больш глыбокая перапрацоўка сыравіны як вынік будаўніцтва новых вытворчасцей, рост экспарту піламатэрыялаў на 8-10 працэнтаў за кошт мадэрнізацыі прадпрыемстваў «Віцебская лесапільня», «Акітама», «КімаБел».
На 10 працэнтаў плануюць эканамісты нарасціць продаж за мяжу кабельнай прадукцыі – зрабіць гэта дазволіць дзяржпадтрымка, аказаная ТАА «ПРА «Энергакамплект». У геаграфіі паставак асноўны акцэнт – на краіны так званай далёкай дугі. Туды экспарт тавараў павінен узрасці з 8 да 9-10 працэнтаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by