У в. Заслонава ўжо некалькі гадоў паспяхова функцыянуе цэх па пашыве вырабаў ТАА «Краіна цацак». У сярэднім за тыдзень клапатлівымі рукамі нашых землякоў адшываецца каля 6000 адзінак вырабаў. А на такім мяккім і мілым вытворчасці працуюць 33 чалавекі.

«Краіна цацак» – гэта буйная вытворча-гандлёвая кампанія. З 1993 года займаемся распрацоўкай, вытворчасцю і аптова-рознічным продажам дзіцячых цацак на рынках Беларусі, Расіі, іншых краін блізкага і далёкага замежжа. Сёння прадпрыемства – адзін з найбуйнейшых вытворцаў дзіцячых цацак на постсавецкай прасторы.

Вырабы прадаюцца пад брэндамі: “FANCY”, “Genio Kids”, “Dream Makers”, “Bubbleland”, “FANCY Baby”, “Hit Imagination”, “Little You”.