23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на 12.00 у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання прынялі ўдзел 39,2% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці ўжо прагаласавалі 34,7% выбаршчыкаў, Віцебскай - 45,9%, Гомельскай - 46,8%, Гродзенскай - 36,8%, Мінскай - 38%, Магілёўскай - 41,8%, у Мінску - 32,3%, за мяжой - 40,1%. -Э-
БЕЛТА
Паводле звестак на 12.00, у парламенцкіх выбарах у Беларусі ўзялі ўдзел 39,2% выбаршчыкаў.
23.9.20120 праглядаў