23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на 16.00 у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання прынялі ўдзел 58,6% выбаршчыкаў. Такія даныя размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці ўжо прагаласавалі 56% выбаршчыкаў, Віцебскай - 65,6%, Гомельскай - 62,8%, Гродзенскай - 58%, Мінскай - 59,6%, Магілёўскай - 64,2%, у Мінску - 48%, за мяжой - 51,1%. -Э-
БЕЛТА
Паводле звестак на 16.00 у парламенцкіх выбарах у Беларусі ўзялі ўдзел 58,6% выбаршчыкаў
23.9.20120 праглядаў