28 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Па факце выбуху на Лынтупскім спіртзаводзе ўзбуджана крымінальная справа, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

Крымінальная справа ўзбуджана па частцы 2 артыкула 302 - парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны на выбуханебяспечным прадпрыемстве. На месцы ЧП працуюць следчыя: праводзіцца агляд месца здарэння і іншыя следчыя дзеянні.

Паведамленне аб выбуху ў цэху на Лынтупскім спіртзаводзе паступіла ў МНС 27 сакавіка ў 14.12. У выніку выбуху чатыры чалавекі пацярпелі, адзін з іх пазней памёр у бальніцы.-0-