30 ліпеня, Мінск /Ганна Грамыка - БЕЛТА/. Сёння, 30 ліпеня 2014 года, міжнародная супольнасць упершыню будзе адзначаць Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Ён абвешчаны Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь.
30 ліпеня, Мінск /Ганна Грамыка - БЕЛТА/. Сёння, 30 ліпеня 2014 года, міжнародная супольнасць упершыню будзе адзначаць Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Ён абвешчаны Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь.
Рашэнне аб правядзенні дня замацавана ў рэзалюцыі 68-й сесіі ад 18 снежня 2013 года Генеральнай Асамблеі ААН "Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі" і накіравана на актывізацыю міжнародных намаганняў па процідзеянні гандлю людзьмі. Дата 30 ліпеня азначае дзень прыняцця ў 2010 годзе Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, ля вытокаў якога таксама стаяла Беларусь.
Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі аб'яўлены на пасяджэнні Камітэта Генеральнай Асамблеі ААН, на якім быў прыняты таксама праект рэзалюцыі аб узмацненні каардынацыйных дзеянняў у барацьбе з гандлем людзьмі. Галоўная мэта рэзалюцыі - абарона правоў людзей, якія сталі ахвярамі гандлю. Гандаль людзьмі, у прыватнасці дзецьмі і жанчынамі, рэзка асуджаецца членамі камітэта. Гэта з'яўляецца жахлівым злачынным актам, які ўяўляе пагрозу жыццю чалавека, яго здароўю і годнасці.
Пасяджэнне Камітэта Генеральнай Асамблеі ААН паклала пачатак шэрагу мерапрыемстваў, якія пройдуць ва ўсім свеце і будуць накіраваны на павышэнне дасведчанасці аб становішчы ахвяр гандлю людзьмі і ўзмацненне абароны іх правоў.
На міжнародных пляцоўках ужо праведзены сустрэчы, прымеркаваныя да гэтага дня, у іх прынялі ўдзел Генеральны сакратар ААН, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека.
Активную падтрымку намаганням Беларусі ў гэтым напрамку 17 ліпеня гэтага года выказалі прадстаўнікі краін - членаў ААН, міжнародных арганізацый, грамадзянскай супольнасці на спецыяльным мерапрыемстве высокага ўзроўню, якое адбылося ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку з нагоды першага святкавання Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларусь у якасці каардынатара групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, і Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці.