Пракуратура Лепельскага раёна прыняла меры па абароне правоў непаўналетніх у сувязі са злоўжываннем іх маці алкагольнымі напоямі і звярнулася ў суд з іскам аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў.

Згодна з матэрыяламі праверкі, хлопчыкі 2010 і 2013 гадоў нараджэння прызнаны такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, паколькі іх маці злоўжывала спіртнымі напоямі, выхаваннем і ўтрыманнем сыноў не займалася. Нягледзячы на арганізаваную з сям'ёй працу, сітуацыя не нармалізавалася.

У ходзе чарговага наведвання камісіяй сям'і па месцы жыхарства ўстаноўлена, што сітуацыя толькі пагоршылася, мелася рэальная пагроза жыццю і здароўю дзяцей, у сувязі з чым прынята рашэнне аб вывазе дзяцей.

Рашэннем Лепельскага райвыканкама непаўналетнім прадастаўлены статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, апошнія перададзены на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне ў сацыяльны прытулак.

Пракурорам устаноўлена, што па месцы жыхарства маці непаўналетніх адсутнічалі ўмовы для камфортнага пражывання і паўнавартаснага развіцця дзяцей, маці не ўсведамляла ўсю сур'ёзнасць сітуацыі, не праявіла належнай зацікаўленасці ў вяртанні дзяцей у сям'ю і не ўхіліла фактары сямейнага неладкання.

Паколькі пакіданне непаўналетніх з маці было небяспечна для іх і не адпавядала інтарэсам непаўналетніх, пракурор Лепельскага раёна звярнуўся ў суд з іскам аб пазбаўленні жанчыны бацькоўскіх правоў у дачыненні да сыноў.

У судовым пасяджэнні адказчыца іскавыя патрабаванні не прызнала. Прасіла суд вярнуць дзяцей, аднак пераканаўчых довадаў не прывяла. Сцвярджала, што злоўжывала спіртным у сувязі з цяжкім жыццёвым становішчам.

Суд Лепельскага раёна задаволіў іск пракурора – маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў у дачыненні да дваіх сыноў, якія засталіся на апецы бабулі.

Рашэнне ўступіла ў законную сілу.

 

Старшы памочнік

пракурора Лепельскага раёна                                     К.В. Грышкевіч