Па выніках 2018 года адзначаецца рост дарожна-транспартных здарэнняў па віне асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі не маючы права кіравання.
Па выніках 2018 года адзначаецца рост дарожна-транспартных здарэнняў па віне асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі не маючы права кіравання. Пры гэтым у сельскай мясцовасці зарэгістравана 47.2% ДТЗ гэтага віду, у гарадах – 33.3%, на аўтадарогах – 19.4%. Акрамя таго, 55.6% вінаватых гэтага віду ДТЗ знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янэння.
Дзяржаўтаінспекцыяй Віцебскай вобласці праводзяцца мэтанакіраваныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам і па віне асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі.
За бягучы перыяд 2019 года супрацоўнікамі АДАІ Лепельскага РАУС затрымана 28 кіроўцаў, якія не маюць права кіравання транспартам, з іх 6 – паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, адказнасць за кіраванне транспартнымі сродкамі, не маючы такога права, прадугледжана артыкулам 18.19. Для тых, хто ўсё ж бярэцца кіраваць транспартным сродкам, не маючы для гэтага правоў, прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Такую ж адказнасць панясуць і тыя, хто даверыў аўтамабіль «беспраўніку».