4 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Па выніках дэкларавання даходаў за 2011 год у Віцебскай вобласці адзін грамадзянін павінен выплаціць у бюджэт Br1,3 млрд., што складае трэць ад агульнай сумы даплат па падаходным падатку з фізічных асоб, якія задэкларавалі даход, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Віцебскай вобласці. У цэлым па рэгіёне 1044 фізічныя асобы прадставілі ў падатковыя інспекцыі разлікі па падаходным падатку за 2011 год. Па стане на 1 мая бягучага года па выніках пераліку падатку належыць да даплаты Br3,7 млрд. Пры гэтым найбольшая сума - Br1,3 млрд. - прад'яўлена жыхару Віцебска. Грамадзянін задэклараваў даход, атрыманы ад продажу акцый юрыдычнай асобе - нерэзідэнту Беларусі. Для параўнання: па выніках кампаніі дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў за 2010 год у Віцебскай вобласці было прад'яўлена да даплаты ў бюджэт больш Br870 млн. Найбольшая сума, якую давялося даплаціць грамадзяніну ў мінулым годзе, склала каля Br80 млн. Інспекцыя МПЗ па Віцебскай вобласці звяртае ўвагу, што 15 мая - апошні дзень выплаты падаходнага падатку, разлічанага фізічным асобам на падставе падатковых дэкларацый, прадстаўленых у падатковыя органы. За парушэнне тэрміну выплаты падатку Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Акрамя таго, за кожны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня.-0-

БЕЛТА