Важна захаваць уласцівы беларусам сямейны ўклад, каб шлюб быў менавіта саюзам паміж мужчынам і жанчынай, заснаваны на любові, узаемнай павазе, самых лепшых чалавечых якасцях, якія павінны перадавацца дзецям, – падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Дзмітрый Дземідаў. – У трэці раз падводзім вынікі конкурсу «Сям'я ў аб'ектыве», арганізатарамі якога выступаюць грамадскія аб'яднанні і Віцебская епархія. Тыя традыцыі, якія павінны быць у сям'і і накіраваны на ўмацаванне духоўнасці і маральнасці, сугучныя з ідэямі і каштоўнасцямі Беларускай праваслаўнай царквы. Важна, што ў падобных праектах актыўна ўдзельнічае моладзь.
У межах Тыдня бацькоўскай любові быў запушчаны абласны моладзевы конкурс-марафон «Сям'я ў аб'ектыве». Кожны тыдзень удзельнікі выконвалі розныя заданні, прысвечаныя пэўнай тэматыцы. Фінальным акордам стаў абласны форум сем'яў.