Гэта значнае прызнанне стала вынікам нястомных намаганняў і прафесіяналізму каманды, якая працуе на карысць людзей з інваліднасцю
Акрамя таго, ГА «БелТІЗ» па Лепельскім раёне стала лаўрэатам прэміі ГА «БелТІЗ» у намінацыі «Сацыялізацыя» за праект «Святло без межаў». Гэты праект стаў важным крокам да інтэграцыі людзей з інваліднасцю ў грамадства, прадастаўляючы ім магчымасці для самарэалізацыі і актыўнага ўдзелу ў жыцці раёна.Дасягненні лепельчан падкрэсліваюць важнасць працы арганізацый, накіраваных на падтрымку і сацыялізацыю людзей з асаблівымі патрэбамі.
Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых поспехаў у рэалізацыі новых праектаў!