Адбылося пасяджэнне калегіі УУС Віцебшчыны, дзе падвялі вынікі службовай дзейнасці віцебскай міліцыі за 2023 год, абмеркавалі напрамкі, якія патрабуюць канцэнтрацыі ўвагі, задачы па забеспячэнні аховы правапарадку і грамадскай бяспекі на наперадпяючы перыяд.

У пасяджэнні калегіі прыняў удзел намеснік Міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Корзюк. Дзмітрый Міхайлавіч акцэнтаваў, што сёння асаблівай увагі патрабуюць пытанні бяспекі грамадзян, падтрымання правапарадку ў электаральны перыяд. Таксама неабходна засяродзіцца і на прафілактычнай працы з непаўналетнімі, дзейнасці па спыненні кіберзлачыннасці.

На пасяджэнні былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды лепшым падраздзяленням па выніках службовай дзейнасці за 2023 год, а таксама прысвоены чарговыя спецыяльныя званні.

Прыемна адзначыць, што за забеспячэнне высокай эфектыўнасці аператыўна-службовай дзейнасці начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў уручыў пераходзячыя прызы «Святы Георгій – Узнагарода ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама» і ключы ад службовых аўтамабіляў 4 аддзелам унутраных спраў паўночнага рэгіёна, у тым ліку і Лепельскаму РАУС.
Віншуем лепельчан з заслужанай узнагародай!

Дзякуючы вам жыхары раёна спакойна ходзяць па вуліцах, працуюць і адчуваюць сябе ў бяспецы. І хоць вас часцей за ўсё ўспамінаем, калі нешта адбываецца, хочацца пажадаць поспехаў у службе і ўдалага вырашэння ўскладзеных задач!