У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да ўважлівасці і асцярожнасці на дарозе.
Калі вы на машыне, то ў дарозе павялічвайце дыстанцыю і зніжайце хуткасць. Манеўры здзяйсняйце плаўна і абдумана, сачыце за дарожнай абстаноўкай і будзьце ўважлівыя да пешаходаў.
Пешаходы! Будзьце асабліва ўважлівыя пры пераходзе дарогі. Памятайце, што перасякаць праезную частку можна толькі ў дазволеных для гэтага месцах. Абазначце сябе святлоадбівальнымі элементамі, а таксама паспрабуйце апрануцца ў нешта яркае або светлае, каб быць больш заўважнымі для кіроўцаў.