Разгледжаны крымінальныя справы на выязных судовых пасяджэннях у дачыненні да жыхароў Лепельскага раёна, якія незаконна набывалі і захоўвалі небяспечныя наркатычныя рэчывы.

Разгледжаны крымінальныя справы на выязных судовых пасяджэннях у дачыненні да жыхароў Лепельскага раёна, якія незаконна набывалі і захоўвалі небяспечныя наркатычныя рэчывы.
У ходзе папярэдняга і судовага следства ўстаноўлена, што жыхар в. Бароўка шляхам куплі, наўмысна, незаконна, без мэты збыту набыў часціцы рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру, масай 0,0028 грам, якое з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам – марыхуанай, пасля чаго захоўваў дадзенае рэчыва ў хмызняках паблізу адміністрацыйнага будынка.
Судом Лепельскага раёна з улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы жыхар в. Бароўка прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў.
Таксама ў дачыненні да іншага жыхара в. Бароўка разгледжана крымінальная справа, у ходзе якой устаноўлена, што мужчына шляхам куплі, наўмысна, незаконна, без мэты збыту набыў часціцы рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру, масай 0,1503 грам, якое з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам – марыхуанай, пасля чаго захоўваў дадзенае рэчыва ў сябе ў кватэры.
Судом Лепельскага раёна з улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы мужчына прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь, і прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады.
У дачыненні да асобы, якая збыла вышэйназваныя наркатычныя рэчывы, узбуджана крымінальная справа па факце збыту небяспечнага наркатычнага рэчыва, у цяперашні час праводзіцца папярэдняе расследаванне.

Праведзена праверка выканання патрабаванняў заканадаўства аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці сельскагаспадарчых жывёл (пагалоўя), ідэнтыфікацыі і прасочвальнасці прадуктаў жывёльнага паходжання