Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да грамадзянкі К., якая здзейсніла злачынства па ч. 1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь.
Судом Лепельскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да грамадзянкі К., якая здзейсніла злачынства па ч. 1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь. К. абвінавачвалася ў тым, што яна, з'яўляючыся дырэктарам Дзяржаўнай установы культуры «Лепельскі раённы дом культуры», маючы адзіны намер на здзяйсненне крадзяжу грашовых сродкаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама, са студзеня па лістапад 2017 года, з карыслівых меркаванняў, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, выкрала грашовыя сродкі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага райвыканкама на агульную суму 461 рубель 54 капейкі.
Так, яна вяла табель уліку працоўнага часу ўсіх работнікаў ДУК «Лепельскі РДК», уключаючы сябе, хоць у яе службовыя абавязкі гэта не ўваходзіла. На працягу 2017 года былі дні, калі яна адсутнічала на працы, але ў табелі ўліку працоўнага часу ставіла сабе працоўны час. Лічыла, што ў звычайныя дні перапрацоўвае, таму можа паставіць сабе дадатковыя гадзіны, каб атрымаць грашовыя сродкі. Аб тым, што будзе адсутнічаць на працы, яна ставіла сваё кіраўніцтва ў вядомасць, аднак не казала пра тое, што ставіць сабе працоўны час на час яе адсутнасці і атрымлівала за гэта грашовыя сродкі. За ўсе дні, пазначаныя ў табелях уліку працоўнага часу, ёй зроблена аплата. Шкода, прычыненая злачынствам, грамадзянка К. пакрыла ў поўным аб'ёме. У ходзе судовага следства віну прызнала ў поўным аб'ёме і шчыра раскаялася.
Аднак, у ходзе папярэдняга следства пры допыце ў якасці абвінавачванай К. віну ў здзейсненым злачынстве не прызнавала, тлумачыла, што паколькі працавала ў сваё вольны час, у табелі ўліку працоўнага часу ставіла працоўныя гадзіны ў дні, калі адсутнічала абгрунтавана, дадзеныя гадзіны адпрацавала, і кіраўніцтва пра гэта ведала.
У судовым пасяджэнні К. прасіла прымяніць да яе арт. 88 КК Рэспублікі Беларусь, аб чым прадставіла заяву.
Судом Лепельскага раёна спынена вытворчасць па крымінальнай справе і грамадзянка К. вызвалена ад крымінальнай адказнасці за злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь, якое кваліфікуецца як завалоданне маёмасцю, учыненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці.
На падставе п. 1 ч. 2 арт. 86 КК Рэспублікі Беларусь прыменена да грамадзянкі К. адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, што складае 735 рублёў.
Дадзеная пастанова суда Лепельскага раёна ўступіла ў законную сілу.
Памочнік пракурора Лепельскага раёна
А.С. Рудзіс