19.06.2017 судом Лепельскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні Лепельскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні начальніка аддзялення паштовай сувязі Чэрэйшчына...
19.06.2017 судом Лепельскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні Лепельскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні начальніка аддзялення паштовай сувязі Чэрэйшчына, Люшчавай Е.М. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь, завалоданне маёмасцю, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).
Так, Люшчава Е.М., будучы начальнікам аддзялення паштовай сувязі Чэрэйшчына Лепельскага РВПС Віцебскага філіяла РУП «Белпошта», маючы адзіны намер на наўмыснае, проціпраўнае, бязвыплатнае завалоданне таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі і грашовымі сродкамі Лепельскага РВПС Віцебскага філіяла РУП «Белпошта», з карыслівай мэтай, выкарыстоўваючы і злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі, знаходзячыся ў памяшканні аддзялення паштовай сувязі Чэрэйшчына, выкрала грашовыя сродкі ў суме 164 рублі 77 капеек, якія знаходзіліся ў касе аддзялення паштовай сувязі, а таксама знакі паштовай аплаты і маркіравальнай прадукцыі на суму 16 рублёў 58 капеек, латарэйныя білеты на суму 73 рублі, тавары паўсядзённага попыту на суму 735 рублёў 38 капеек, пасылачныя скрынкі на суму 2 рублі 62 капейкі, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі на суму 18 рублёў 44 капейкі, грашовыя сродкі ў суме 299 рублёў 70 капеек, здзейсніўшы неабгрунтаваную выплату страхавога пакрыцця Белдзяржстраху, грашовыя сродкі ў суме 299 рублёў 70 капеек, здзейсніўшы неабгрунтаваную выплату адраснай дапамогі, грашовыя сродкі ў суме 188 рублёў 63 капейкі, здзейсніўшы неабгрунтаваную выплату матэрыяльнай дапамогі, грашовыя сродкі ў суме 1 066 рублёў 02 капейкі, здзейсніўшы неабгрунтаваную выплату матэрыяльнай дапамогі, грашовыя сродкі ў суме 1 496 рублёў 57 капеек, здзейсніўшы неабгрунтаваную выплату па неіснуючым укладзе, такім чынам прычыніўшы ўрон РУП «Белпошта» на агульную суму 4361,41 рубель.
Абвінавачаная Лешчава Е.М. прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю, учыненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і на падставе ч.1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады са штрафам у памеры 50 базавых велічынь і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на 2 гады.
У адпаведнасці з ч.1 арт. 77 КК Рэспублікі Беларусь да Лешчавай Е.М. прыменена адтэрміноўка выканання асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады і абавязак у вольны час выконваць грамадска карысныя работы ў аб'ёме 60 гадзін.
Таксама, судом задаволена іскавая заява пракурора, прад'яўленая ў інтарэсах РУП «Белпошта» у кошт пакрыцця шкоды, прычыненай крадзяжом, у памеры 4361,41 рублёў.
Старшы памочнік пракурора
Лепельскага раёна
Ю.П. Лабуць