На тэрыторыі Віцебскай вобласці распачата ўборачная кампанія. На яе правядзенне дзяржавай затрачаны шмат сродкаў, выдзелены гаруча-змазачныя матэрыялы, дызельнае паліва, праведзена рэканструкцыя месцаў захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі, закуплена дарагакаштнае абсталяванне.
На тэрыторыі Віцебскай вобласці распачата ўборачная кампанія. На яе правядзенне дзяржавай затрачаны шмат сродкаў, выдзелены гаруча-змазачныя матэрыялы, дызельнае паліва, праведзена рэканструкцыя месцаў захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі, закуплена дарагакаштнае абсталяванне. Ад вынікаў правядзення пасяўной кампаніі залежыць дабрабыт не толькі нашага рэгіёна, але і ўсёй дзяржавы. Аднак, многія несумленныя грамадзяне хочуць палепшыць свой дабрабыт за кошт крадзяжу дзяржаўных сродкаў і выдзеленых на правядзенне кампаніі матэрыяльных каштоўнасцей. У бягучым годзе на тэрыторыі Лепельскага раёна за крадзеж дзяржаўнай маёмасці з сельскагаспадарчых аб'ектаў прыцягнута 4 грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 10.5 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Часта, здзяйсняючы крадзеж, грамадзяне не задумваюцца аб адказнасці.
Так, артыкулам 10.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (дробнае хішчэнне) прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. У выпадку, калі дадзенае правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года, то штраф складае ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.