На тэрыторыі Віцебскай вобласці пачата ўборачная кампанія. На яе правядзенне дзяржавай затрачаны шмат сродкаў, выдзелены гаруча-змазачныя матэрыялы, дызельнае паліва, праведзена рэканструкцыя месцаў захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі, закуплена дарагаватае абсталяванне.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці пачата ўборачная кампанія. На яе правядзенне дзяржавай затрачаны шмат сродкаў, выдзелены гаруча-змазачныя матэрыялы,  дызельнае паліва, праведзена рэканструкцыя месцаў захоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі, закуплена дарагаватае абсталяванне. Ад вынікаў правядзення пасяўной кампаніі залежыць дабрабыт не толькі нашага рэгіёна, але і ўсёй дзяржавы. Аднак, многія несумленныя грамадзяне хочуць палепшыць свой дабрабыт за кошт крадзяжу дзяржаўных сродкаў і выдзеленых на правядзенне кампаніі матэрыяльных каштоўнасцей. У бягучым годзе на тэрыторыі Лепельскага раёна за крадзеж дзяржаўнай маёмасці з сельскагаспадарчых аб'ектаў прыцягнута 5 грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці  па арт. 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Часта здзяйсняючы крадзеж, грамадзяне не задумваюцца аб адказнасці.

Так, артыкулам 11.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (дробны крадзеж) прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад двух да трыццаці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Акрамя таго, судом спаганяецца сума прычыненай матэрыяльнай шкоды і шкоды, што пацягнула шкоду (пашкоджанне маёмасці, абсталявання, прастой працоўнага часу). Гэта значыць, спагнаныя сумы судом у разы перавышаюць атрыманы ад крадзяжу прыбытак. 

Артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж) у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды прадугледжана пазбаўленне волі да 3 гадоў, і да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Разам з тым, органамі ўнутраных спраў сумесна з прадстаўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый, Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, РАНС, арганізаваны мабільныя групы, якімі штодзень у вечаровы і начны час праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы для спынення крадзяжоў сельскагаспадарчай прадукцыі, матэрыяльных каштоўнасцей сельгас арганізацый, гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама выканання працоўнай дысцыпліны на працоўных месцах.

Праведзены маніторынг сельгас арганізацый паказаў, што нярэдкія выпадкі пакідання сельскагаспадарчай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца, у начны час у дварах прыватных