Пераможцам раённага спаборніцтва сярод трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці, першым у раёне, хто здробніў 5 тысяч тон зялёнай масы траў у другой групе тэхнікі ў перыяд нарыхтоўкі кармоў у 2025 годзе, стаў трактарыст-машыніст УП «Пражэктар-агра» Уладзімір Багдановіч
Прама ў полі яго прыехала павіншаваць старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Манчык.Да віншаванняў далучыліся дырэктар прадпрыемства Ягор Віннікаў і прафсаюзны лідар Вольга Адвалка. За дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў Наталля Эрыкасаўна перадавіку ўручыла дыплом і каштоўны падарунак у грашовым узнагароджанні. Работы па нарыхтоўцы кармоў працягваюцца.